Першая ў Еўропе па COVID. Турцыя вярнула лакдаўн
З пачатку красавіка суткавы прырост выпадкаў заражэння каронавірусам восем разоў абнаўляў максімальныя паказчыкі. Але пра перанос турыстычнага сезону пакуль не паведамляецца, адзначае Корреспондент.net.
Турцыя зрабіла больш жорсткім каранцінныя абмежаванні з-за рэкорднага прыросту новых хворых на каронавірусную інфекцыю COVID-19: больш за 60 тысяч за суткі. Упадабаная сярод турыстаў краіна планавала ў красавіку адкрыць сезон, але абмежавальныя меры становяцца больш жорсткімі ва ўсіх турэцкіх правінцыях.
Турцыя перажывае самы складаны этап у пандэміі каронавіруса, заявіў міністр аховы здароўя Рэспублікі Фахрэцін Коджа.
„Мы перажывакм самы цяжкі перыяд пандэміі. Не менш 80 працэнтаў насельніцтва Турцыі жыве ў гарадах з вельмі высокай рызыкай захворвання на каронавірус”, — сказаў Коджа і адзначыў, што 85 працэнтаў новых выпадкаў прыпадаюць на Брытанскі штам каронавіруса, прызнаны вельмі заразным.
За апошнія пяць дзён у Турцыі каронавірусам заразіліся больш за 260 тысяч чалавек, колькасць новых захворванняў пры гэтым працягвае расці.
З пачатку красавіка сутачны прырост выпадкаў заражэння COVID-19 у Турцыі восем разоў абнаўляў максімальныя паказчыкі. Апошні раз гэта адбылося напярэдадні, калі інфекцыю выявілі ў 62 797 чалавек. Акрамя таго, у рэспубліцы за суткі памерла рэкордная колькасць хворых на каронавір — 279.
Рост захворвання ў Турцыі аднавіўся ў канцы сакавіка. Тады прэзідэнт краіны Рэджэп Эрдаган паведаміў, што 58 гарадоў апынуліся ў чырвонай зоне.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь перыяд пандэміі ў Турцыі каронавірусам захварэлі больш чатырох мільёнаў чалавек, 34 734 памерлі. Амаль 43 мільёны чалавек прайшлі працэдуру тэставання на COVID-19.