Першы авіярэйс у Егіпет з Гародні вылеціць 27 красавіка
27 красавіка з Гарадзенскага аэрапорта ў егіпецкі Шарм-эль-Шэйх адправіцца «Боінг 737-300″ з турыстамі. Борт можа змясціць 148 пасажыраў.
Як паведамілі «Гродзенскай праўдзе» у гарадзенскім філіяле „Белаэранавігацыі”, квіткі на першы рэйс прадаюць турыстычныя фірмы, і з гэтага палёту пачнуцца рэгулярныя авіярэйсы. Яшчэ фармуюцца напрамкі і расклад чартэрных авіярэйсаў. Сёлета палёты з Гародні пачнуцца раней, чым у мінулым годзе.
У 2020 годзе з-за пандэміі каронавірусу былі адмененыя рэйсы ў Балгарыю і Туніс. З раскладу таксама прыбралі рэйсы ў Чарнагорыю. Затое турысты маглі чартар лётаць у турэцкую Анталію. А вось рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх аднавілі толькі з 7 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя