Першы квэст у Батумі: перамаглі беларусы



Першы гарадскі пешы квэст у сталіцы грузінскай Аджарыі адбыўся 10 снежня 2021 года. Камандай пераможцай стала пара з Беларусі з Менску.

Пра гульню распавядае Ігар, прадстаўнік каманды пераможцаў:

Мы паглядзелі, пазнаёміліся лепш з горадам. Былі, канешне, нейкія складанасці з-за батумскіх вуліц, таму што не ўсюды яны прыстасаваныя да бегу. Красоўкі мы свае дакладна загубілі, але вельмі цікава было паглядзець на незвычайныя месцы ў Батумі. Мы нават даведаліся, што тут ёсць дзве чырвоныя будкі. Грэцкага алфавіту крыху даведаліся, таму што “тэ” аказалася “зэтай”. Вось гэта паварот!

Пад час гульні трэба было наведаць пяць кропак і разгадаць заданні на логіку і ўважлівасць. Наступны квэст у Батумі плануецца праз тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча