Першы прамы рэйс з Багдаду ў Менск прынялі ў Нацыянальным аэрапорце



Новыя магчымасці для турызму. У Нацыянальным аэрапорце сёння, 10траўня, прызямліўся першы рэйс авіякампаніі Fly Baghdad.

Іракская кампанія ў Менск выконвае рэйс упершыню. Курсаваць па маршруце Багдад-Менск-Багдад будзе двойчы на ​​тыдзень па панядзелках і чацвяргах на самалётах Boeing 737-800. Чакаецца, што рэйс будзе загружаны. Толькі за мінулы год Беларусь наведала 5 тысяч турыстаў з Ірака.

Авіякампанія Fly Baghdad у асноўным выконвае рэйсы ў краіны Блізкага Усходу. Мае сучасны флот. Сярэдні ўзрост самалётаў не перавышае шасці гадоў.

zviazda.by