Петра – помнік змрочнай прыгажосці



Скальны горад Петра ў Іярданіі – рэдкі помнік змрочнай і суворай прыгажосці. Петра у 2007 годзе была абраная адным з новых “цудаў свету”.

Ад іншых вядомых скальных гарадоў ён адрозніваецца сваім незвычайным колерам – ружовым і чырвоным, а яшчэ і тым, што месціцца ў пустыні.

[Not a valid template]

Горад быў заснаваны ў 4-ым стагоддзі да нашай эры. Гэта была сталіца Набатэйскага царства. У скальным горадзе спалучаецца пячорнае жытло, храмы, грабніцы, тэатры, ёсць і нават антычная турма.

Яшчэ ў 80-ыя гады 20-га стагоддя ў пячорах Петры жылі людзі, пасля іх адсялілі ў адмысловы пасёлак, і цяпер яны маюць права мець майстэрні ў тых месцах, дзе жылі і прадаваць турыстам свае традыцыйныя вырабы.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя