Пілоты польскай авіякампаніі LOT рыхтуюць страйк



Працаўнікі кампаніі скардзяцца на графік працы, адсутнасць росту заробкаў, кепскую атмасферу на працы.

Пілоты польскай авіякампаніі LOT прымуць рашэнне, ці на травеньскія выходныя яны будуць пратэставаць. Пілоты скардзяцца на графік працы, адсутнасць росту заробкаў, кепскую атмасферу на працы. Частка пілотаў шукае працу ў канкурэнтных кампаніях.

Штатны персанал LOT хоча арганізаваць рэферэндум, прысвечаны магчымаму страйку. Канчатковае рашэнне ў справе будзе прынятае 21 красавіка. Калі пратэст адбудзецца, то ён будзе праходзіць на травеньскія выходныя.

Кіраўніцтва двух прафсаюзаў у авіякампаніі некалькі апошніх месяцаў дасылае лісты прэм’ер-міністру Матэвуша Маравецкаму, былой прэм’ер Бэаце Шыдла, старшыні кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраславу Качыньскаму, а таксама міністру сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі і міністру здароўя. У лістах яны выказваюць незадаволенасць спосабам кіравання авіякампаніяй LOT.

Польскае Радыё