Пінск – горад караблёў



Шпацыруючы па горадзе, уздоўж набярэжнай над ракой Піна, нельга не заўважыць караблі розных прызначэнняў і эпох. „Пінск слаўны не толькі тытулам „Сталіцы Палесся” і архітэктурнай спадчынай, але і сваёй „марской гісторыяй”, – кажа мясцовая знакамітасць Аляксей Н. Яго часта можна сустрэць на тамтэйшай пешаходцы — вуліцы Леніна, дзе ён чаканіць памятныя сувенірныя манеты на забаву пінчукам і гасцям гораду. Аляксей пагадзіўся правесці экскурсію па нетрывіальнай частцы роднага гораду.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Ёсць у горадзе і свой цеплаход з назвай „Пінск”, які па аналогіі з берасцейскім „Гродна”, у навігацыйны сезон возіць турыстаў па Піне і Прыпяці. Што праўда, сёлета, з-за адсустнасці турыстаў і каранцінных абмежаванняў, цеплаход так і не выйшаў у акваторыю.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск