Пліса, старажытныя габрэйскія могілкі
Вёска Пліса, былое мястэчка, знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне на берагах глыбокага ледніковага возера Пліса і ракі Мнюта. Праз Плісу праходзіў славуты Альгердаў шлях – дарога з Вільні на Полацак.
Могілкі знаходзяцца непадалёку ад вёскі Пліса на павароце да санаторна-куротнага комплекса „Пліса”.
Габрэйскія могілкі ў Плісе вядомыя з 17-га стагоддзя.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
