Полацкі дракар вікінгаў можна зноў пабачыць на Дзвіне



Полацкі дракар «Рубон», зроблены на ўзор старажытнага карабля вікінгаў, сёння можна зноў пабачыць на Дзвіне ў межах Полацку.

На гэтых выходных ён будзе катаць турыстаў. Згадвае капітан дракара Іван Іваноў:

– Я не памятаю, як было ў мінулым годзе, але быў аншлаг, усе білеты на рэйс былі прададзеныя. Яны замаўляюцца па тэлефоне ў турыстычны цэнтр. Былі госці, была асобна дэлегацыя з горада-пабраціма Ноўгарада.

Каманда дракара «Рубон» нядаўна здзейсніла чарговую вялікую вандроўку. Яна доўжылася 11 дзён. Рачныя вандроўнікі даплылі да Лявонпаля на Дрысеншчыне і вярнуліся назад.

Беларускае Радыё Рацыя