Полацкі касцёл Св. Андрэя Баболі



У гісторыі Полацка было шмат каталіцкіх святыняў: касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Стэфана, кляштар езуітаў, кляштар бэрнардынцаў і іншыя. Да 70-х гадоў 20 стагоддзя ніводнага каталіцкага храма ў Полацку не захавалася.

Полацкая каталіцкая парафія Св. Андрэя Баболі адрадзілася 20 верасня 1997 года. Для вернікаў быў перададзены будынак былога кінатэатра ў раёне Задзвінне, які неўзабаве быў перабудаваны ў касцёл. Мастак Уладзімір Кандрусевіч намаляваў у наноўствораным храме фрэскі. А скульптар Валер’ян Янушкевіч зрабіў барэльефы «За веру пакутнікі» на ўваходных дзвярах. Сёння полацкі касцёл Св. Андрэя Баболі – адметны помнік культавай архітэктуры канца ХХ ст.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота Таццяны Козік