Полацкія скарбы можна было пабачыць у Сафійскім саборы



Толькі адзін дзень, 16 траўня, у рамках мерапрыемстваў Міжнароднай акцыі „Ноч музеяў” у полацкім Сафійскім саборы адбылася выстава „Залатая скарбніца полацкіх музеяў”.

На выставе экспанаваліся прадметы так званага „спецзахавання”. Гэта залатыя і срэбныя вырабы, якія захоўваюцца ў музейным зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Прадметы археалогіі і нумізматыкі, знойдзеныя на тэрыторыі Полацка і ў яго ваколіцах на працягу другой паловы ХХ стагоддзя.

„Полацкі залаты скарб” ІХ – Х стст., залатыя ўпрыгожванні Х-ХІII стст., найбуйнейшы грашовы дэпазіт Старажытнай Русі – «Каз’янкаўскі скарб куфічных дырхемаў ІХ-Х стст.», скарбы срэбных манет Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Масковіі. Усё гэта можна было пабачыць 16 траўня ў полацкім Сафійскім саборы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік