Польшча ад заўтра абмяжоўвае рух для беларускіх фур у пункце пропуску “Кукурыкі-Казловічы”
Польшча ад заўтра абмяжоўвае рух для беларускіх фур у пункце пропуску “Кукурыкі-Казловічы” – паведамляе партал onet.pl.
Абмежаванні ўводзяцца ад 19-й гадзіны польскага часу 21 лютага і будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль рэжым Лукашэнкі не здыме абмежаванні для польскіх грузаперавозчыкаў.
Адпаведнае рашэнне прыняў кіраўнік польскага МУС Марыюш Камінскі. “Кукурыкі-Казловічы” заставаліся апошнім пунктам пропуску, дзе кіроўцы фур маглі перасекчы мяжу Беларусі і Польшчы.