Польшча аднаўляе прыём дакументаў на турыстычныя візы
Польшча аднаўляе прыём дакументаў на турыстычныя візы ва ўсіх візавых цэнтрах. Працэдура была прыпыненая яшчэ з часоў пандэміі. Ад сёння беларусы зноў могуць запісвацца на падачу дакументаў для атрымання польскай турыстычнай візы. Зрабіць гэта можна ва ўсіх польскіх візавых цэнтрах у Беларусі. Свабодныя даты ёсць на праз 1–2 месяцы. Кошт візы – 35 еўра. Акрамя візавага збору спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 еўра. Пакет дакументаў для падачы – стандартны. Трэба мець пашпарт не старэйшы за 10 гадоў, медычную страхоўку на суму не меншую за 30 тысяч еўра, фота, актуальная даведка з месца працы з указаннем пасады работніка, часу пачатку працы, заработнай платы за тры апошнія месяцы. Пацвярджэнне броні гатэля / пансіёна ці іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
Турыстычныя візы выдаюцца тэрмінам да пяці гадоў. Максімальны тэрмін звычайна залежыць ад візавай гісторыі заяўляльніка.
Беларускае Радыё Рацыя