Польшча бачыць неабходнасць пераезду ўцекачоў з вялікіх гарадоў у меншыя



Неабходна праводзіць палітыку заахвочвання бежанцаў да пераезду з вялікіх гарадоў у меншыя. Пра гэта на Польскім радыё гаварыла міністр канцылярыі прэм’ер-міністра Агнешка Сцігай.

Фота: wpolsce.pl

Яна распавяла пра стратэгію сацыяльнага ўключэння людзей, якія прыехалі з Украіны і жадаюць застацца даўжэй.

– Стратэгія будзе заключацца ў такім заахвочванні людзей, якія затрымаліся ў гарадах, каб яны не баяліся польскай вёскі. Што яны маюць там магчымасці асядлення і далучэння да мясцовай супольнасці, меншай, але якая дае пачуццё бяспекі. Гэта захады, якія дапамогуць разгрузіць вялікія гарады і пазбегнуць патэнцыйных канфліктаў.

Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі, з прыкладна 500 тысяч украінскіх уцекачоў працаздольнага ўзросту больш за 260 тысяч уладкаваліся на працу. Пераважную большасць, 92 працэнты, складаюць жанчыны.

Беларускае Радыё Рацыя