Польшча, Балгарыя і Эстонія папрасілі сваіх грамадзянаў выехаць з Расеі



Польшча, Балгарыя і Эстонія папрасілі сваіх грамадзянаў выехаць з Расеі.

У МЗС Польшы заклікаюць грамадзян не ехаць у Расею нават у прафесійных мэтах і па неадкладных сямейных справах. МЗС папярэджвае, што „у выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі з бяспекай, закрыцця межаў або іншых непрадбачаных сітуацый эвакуацыя можа стаць абцяжаранай ці нават немагчымай”. Балгарыя папрасіла сваіх грамадзян „у тэрміновым парадку пакінуць Расею, выкарыстоўваючы наяўныя цяпер транспартныя сродкі”.

А тым, хто застаецца, раяць праяўляць павышаную пільнасць, унікаць месцаў збору мноства людзей і ўлічваць абставіны і развіццё сітуацыі. Раней з падобным заклікам да сваіх грамадзян звярнуліся ўлады Эстоніі.