Польшча падоўжыла электронны плот на мяжы з Беларуссю
Цяпер агульная працягласць электроннага плоту на польска-беларускай мяжы складае 37 кіламетраў. Уведзены ў строй чарговы 16-кіламетровы ўчастак электроннага плоту.
На мяжы ўсталявалі некалькі сотняў дзённа-начных і цеплавізійных камер і працягнулі дзясяткі кіламетраў дэтэкцыйнага кабелю, паведамляе ведамства. Будаўніцтва плоту працягваецца.
Паводле МУС Польшчы, электронны плот павінен цалкам запрацаваць да канца 2022 году. Агулам яго працягласць складзе 206 кіламетраў. Тым ня менш, гэта не спыняе спроб мігрантаў трапіць у Польшчу. Толькі за ўчора памежная служба Польшчы спыніла 70 іншаземцаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі.