Польшча працуе над канцэпцыяй спынення выдачы віз расейцам
Польшча працуе над распрацоўкай канцэпцыі, якая б дазволіла не выдаваць візы грамадзянам Расеі. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Петр Ваўжык.
Паводле яго слоў, польская дыпламатыя ўжо некалькі тыдняў абмяркоўвае гэтае пытанне з некаторымі краінамі-сябрамі ЕЗ, і зазначыў, што Літва, Латвія і Эстонія, а таксама Чэхія і Славакія маюць падобны пункт гледжання на гэтыя пытанні.
„Можам чакаць рашэння па гэтым пытанні ў найбліжэйшыя тыдні”, — дадаў ён.
Прадстаўнік МЗС таксама станоўча ацаніў рашэнні, у прыватнасці, Латвіі і Эстоніі прыпыніць або абмежаваць выдачу віз расейскім грамадзянам.
Беларускае Радыё Рацыя