Польшча скасавала забарону на палёты ў Беларусь



Польшча ўвяла змены ў абмежаванні міжнароднага лётнага руху.

Урад краіны да 11 жніўня працягнуў забарону паветраных спалучэнняў у міжнародным руху ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса. У параўнанні з дакументам двухтыднёвай даўніны забарона ахапіла дзве новыя краіны, але пры гэтым яе знялі ў дачыненні да дзесяці краін.

Новы дакумент набывае моц ад сёння, ён апублікаваны ў Рэестры Заканадаўчых дакументаў увечары 28 ліпеня. Дазваляецца аднаўленне паветранага спалучэння з дзяржавамі – чальцамі Еўрапейскай дамовы аб Свабодным гандлі, чальцамі Еўрапейскай эканамічнай прасторы, а таксама са Швейцарыяй, краінамі Еўразвязу, за выключэннем Швецыі, Партугаліі і Люксембурга.

Са спісу краін, у якія можна было паляцець, знікла Чарнагорыя. Але там засталіся: Грузія, Японія, Канада, Албанія, Паўднёвая Карэя ды Украіна. Што важна, забарона палётаў знесеная ў дачыненні да дзесяці краін, у тым ліку Беларусі.