Помнік „афганцам” у Воршы
Помнік „воінам-інтэрнацыяналістам” знаходзіцца на правым беразе Дняпра, насупраць помніка „Кацюшы”, які размешчаны праз раку – на высокім левым беразе. Побач – мост праз Дняпро.
На помніку з чырвонага Дняпроўскага граніту пералічаныя прозвішчы маладых аршанцаў, якія загінулі на вайне ў Афганістане.
Два гады таму каля помніка з’явілася баявая машына пяхоты, такія ўдзельнічалі ў вайне у Афганістане, а цяпер Міністэрства абароны раздае іх па ўсіх гарадх і мястэчках Беларусі ў якасьці помнікаў. Машына – дастаткова папулярнае месца для фатаграфавання ў стылі „мілітры”.
Актыўна гэтае месца наведваецца 2 жніўня – на Дзень дэсантніка .
Беларускае Радыё Рацыя