Помнік бясконцым пераменам у Осла



Помнік бясконцым пераменам – незвычайная скульптура на вадзе, вядомая таксама пад назвай «тая, што ляжыць».

Кампазіцыя была ўрачыста адкрытая 11 траўня 2010 года ва ўнутраным заліве Осла, насупраць будынка Нарвежскай Оперы і Балета ў прысутнасці Яе Вялікасці Каралевы Нарвегіі.

Кампазіцыя можа гайдацца пад уздзеяннем хваляў і ветру – у Нарвегіі папулярныя такія рухомыя мастацкія канструкцыі, якія змяняюць сваё становішча.

Кампазіція рухаецца разам з хвалямі, мяняе сваё аблічча і паўстае кожны раз рознай. Вельмі падобная на Лятучы Галандзец, які плавае і не тоне.

Беларускае Радыё Рацыя