Помнік лётчыку Сяргею Грыцаўцу ў Балбасаве



У Балбасаве пад Воршай каля Дома культуры стаіць помнік лётчыку Сяргею Грыцаўцу – герою вайны ў Іспаніі і канфлікта на Халхін-Голе. 16 верасня  1939 года вінтом самалёта таварышу лётчыку-герою адцяла галаву на вайсковым аэрадроме ў Балбасаве.

Трагедыя ў святле газавых ліхтароў і вогнішчаў, якія запалілі па пасадкавай паласе замест пражэктараў. Герой загінуў знянацку. Пахавалі лётчыка не на могілках, а каля аэрадрома. Цяпер магіла лётчыка на тэрыторыі школы – парэшткі перанеслі туды пры пабудове дарогі. 

17-а верасня газеты паведамляюць не пра смерць героя, пра ўз’яднанне Беларусі – Усходняй і Заходняй.   

Беларусае Радыё Рацыя