Помнік прыроды – камень Кракоцкі
Каля двух кіламетраў на усход ад вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна знаходзіцца помнік прыроды рэспубліканскага значэння – валун “Вялікі камень Кракоцкі”.
Інакш гэты камень людзі называюць – камлыга Кракоцкая. Вялізны валун з чырвонага граніту ўвесь пакрыты мохам. На жаль, ён паціху разбураецца, бо кавалкі граніту ад камлыгі адломліваюцца. Дый узрост гэтага валуна вучоныя ацэньваюць у 150-200 тысяч гадоў. Агульная плошча валуна 6,7 квадратных метраў.
Наогул, на Слонімшчыне шмат геалагічных помнікаў. Каля той жа вёскі Вялікая Кракотна знаходзіцца яшчэ адзін помнік прыроды – камень з ямкамі Кракоцкі. Яго даўжыня 3,5 м, вышыня 1,5 м. Ёсць яшчэ вялікі камень Сянькоўшчынскі, Расколаты камень у Альбярцінскім лясніцтве і іншыя. Усяго на Слонімшчыне сёння 7 буйных валуноў, якія ў Беларусі ўзяты пад ахову дзяржавы.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота аўтара