Помнік рэпрасаваным у Бабруйску
Бабруйск – адзіны беларускі горад, у якім помнік рэпрасаваным знаходзіцца ў самым цэнтры.
Сціплы помнік стаіць на цэнтральнай плошчы насупраць танка.
Надпіс на помніку „Ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій” можа падацца дзіўным для сучаснага чалавека, але гэта фармулёўка ўзятая з даклада Мікіты Хрушчова на 20-ым з’ездзе партыі, які развянчаў культ асобы Сталіна.
Помнік адчынены 10 чэрвеня 1998 года па ініцыятыве Бабруйскага аддзялення асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій на сродкі гарвыканкама.
Беларускае Радыё Рацыя