Памятны знак Янку Купалу ў Ізраілі
Памятны знак Янку Купалу быў усталяваны ў Ізраілі ў Ашдодзе, аўтар скульптар Уладзімір Паін, які выкладаў у аршанскай школе мастацтваў і жыў у Воршы.
Скульптар Уладзімір Паін распавядае пра гісторыю помніка: „У ізраільскім горадзе Ашдод, у межах культурных кантактаў, адной з плошчаў далі імя Янкі Купалы. Мяне папрасілі зрабіць сціплы памятны знак. Знак я зрабіў зімой 2015 года. Усё. Рабіць выявы людзей для плошчаў тут не прынята, зыходзячы з адной з асноўных старазапаветных Запаведзяў: „Не стварай сабе ідала”, то бок, літаральна скульптуру, як аб’ект ушанавання. Вось так адно слова паўплывала на шляхі развіцця народаў”.
Беларускае Радыё Рацыя