Помнікі Караткевічу ў Воршы



На пачатку вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча ў Воршы, на будынку былой канторы піўзавода, – шыльда і гарэльеф з выявай пісьменніка, усталяваныя ў 1990 годзе. 

Аўтар гарэльефа –  скульптар з Талачына Юры Палякоў.

Яшчэ ёсць помнік Уладзіміру Караткевічу ў парку, які цяпер называецца „Казачная краіна”. Адкрыццё помніка адбылося 27 чэрвеня 1992 года.

Першапачаткова помнік з’явіўся ў раёне дома, дзе з 1939 года жыла сям’я Караткевічаў. У перыяд вайны гэты дом быў знішчаны пажарам. У 2008 годзе падчас „Дажынак” помнік перанеслі ў парку на новае месца, пазбаўленае мемарыяльнай абаяльнасці, а на тым месцы, дзе ён стаяў пабудавалі грамадскую прыбіральню.  

Аўтар помніка скульптар Ігар Голубеў, яго творамі таксама з’яўляюцца скульптуры Сымона Буднага і Язэпа Драздовіча ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя