Порту ўзімку



Сад у гонар Яна Якіма Маркуса да Сільва Аліўеры – партугальскага мастака-натураліста, які жыў  і памёр у Порту ў 1927 годзе. На месцы сада ў часы сярэднявечча быў шпіталь святога Лазара. Сад быў закладзены ў 1833 годзе. На працягу доўгага часу быў любімым месцам для шпацыраў апартуністаў. Маленькі мармуровы фантан на поўначы парку застаўся, як частка кляштару, які разбурылі ў 19-м стагоддзі.

Па іншы бок ад сада „Святога Лазара” стаіць прыгожая фасадам царква „Маці Божае Надзеі”. Царква гэтая 18-га стагоддзя. З’яўляецца часткаю каледжа дома міласэрнасці Порту, які апякуецца дзяўчынкамі-сіротамі.

Сквер Баталіі. Згодна з традыцыяй, сквер атрымаў сваю назву ў гонар  бітвы хрысціянаў з маўрамі ў 10-м стагоддзі. Помнік каралю Пятру V, які наведаў у 1859 годзе індустрыяльную выставу ў Порту. На ўскрайку сквера знаходзіцца нацыянальны тэатар оперы, які ў пачатку 19-га стагоддзя, пасля пажару атрымаў сённяшні выгляд.

[Not a valid template]

Царква братэрства Маці Божае ружанцовай і Тройцы – 18-га стагоддзя. Аўтар невядомы, фасад выкананы з граніту. На заднім плане гмах нацыянальнага тэатру – від з вуліцы Гарбаты (Rua Chá).

Помнік Вімарану Прэсу, рыцару, васалу караля Астурыі Альфонса III, які адваяваў ад маўраў ў 868 годзе заходнюю, прыбярэжную ўскраіну Галіцыі. Стаў першым графам правінцыі Партукале, як часткі каралеўства Астурыі. Яго ўважаюць закладальнікам будучай Партугаліі. Помнік створаны ў 1968 годзе. 

Побач, на тым жа ўзгор’і, знаходзіцца палац біскупаў Порту. Першая раманская будова паўстала на гэтым месцы ў 12-13-м стагоддзях. У пачатку 18-га стагоддзя катэдру палаца перабудавалі ў фасадзе. Інтэр’ер барокавы, але захаваныя раманскія скляпенні і апоры.

[Not a valid template]

На рагу вуліцы Кармель і пляцу Карла Альберта знаходзяцца дзве цікавыя кармеліцкія царквы, якія стаяць амаль побач. Пабудаваны цэрквы такім чынам, каб ня было агульнай сцяны. І іх падзяляе вузкі дом, шырынёю у метр. Каб прадухіліць якія кольвек стасункі паміж манашкамі-кармеліткамі і манахамі „з гары Кармель”.  Сцяна царквы „манахаў гары Кармель”.

Вежа клерыкаў, працы архітэктара Міколы Назанье 18-га стагоддзя. З’яўляецца сімвалам Порту і найбольш тыповым для барокавых ансамбляў, вежы разам з царквою, у Порту. Царква клерыкаў пасвечана ў гонар Успення Багародзіцы. Турыстам, каб падняцца па вежы на гару, неабходна адолець 240 прыступак.

[Not a valid template]

Порту мае яшчэ шмат цікавостак. Без перабольшвання можна прызнаць, што і другое і трэцяе надведванне гэтага горада падаруе нешта новае турысту з Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара