Пра адметныя мясціны Пастаўшчыны



Ігар Пракаповіч, які жыве ў Паставах і працуе настаўнікам, – адзін з самых таленавітых і цікавых пісьменнікаў і краязнаўцаў Віцебшчыны, які шмат гадоў даследую родную Пастаўшчыну і суседнія раёны. Даследчык напісаў і выдаў дзесяткі кніг па гісторыю Пастаўскага краю і Мядзельшчыны.

Сферы інтарэсаў даследчыка – найперш геаграфія (геамарфалогія, лімналогія, тапаніміка, ландшафтазнаўства), лакальная гісторыя (даславянская гісторыя рэгіёну, старажытныя гандлёвыя шляхі, археалагічныя помнікі, германскія ўмацаванні і пахаванні на лініі фронту Першай сусветнай вайны, гістарычныя мясціны Пастаўшчыны і Мядзельшчыны, гісторыя асобных населеных пунктаў, літаратурная работа і журналістыка, педагогіка (тэорыя і практыка), бардаўская песня, вандроўкі і фатаграфія.

Нядаўна ў Менску ў выдавецтве “Беларусь” з друку выйшла чарговая кніга Ігара Пракаповіча. Выданне мае назоў “100 адметных мясцін Пастаўшчыны”.

“Падарожная кніжыца” Пастаўшчыны змяшчае апісанне 100 найбольш цікавых мясцін раёна, якія могуць прывабліваць падарожнікаў і турыстаў. Значная частка аб’ектаў – гэта невядомыя або недастаткова вядомыя помнікі прыроды, гісторыі, культуры, якія аўтар збіраў і вывучаў каля 30 гадоў. Тым больш, што Пастаўшчына – адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў Беларусі, у якім прыродныя дзівосы спалучаюцца з помнікамі і таямніцамі мінулых гадоў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя