Прамы цягнік пачне хадзіць з Ніжняга Ноўгарада ў Менск
16 гадоў таму
Прамы цягнік пачне хадзіць з Ніжняга Ноўгарада ў Менск з сярэдзіны снежня. Пра гэта ў Telegram паведаміў губернатар расейскага рэгіёну Глеб Нікіцін.
-
Фота: bbc.com
Паводле ягоных словаў, магчымасць прамых чыгуначных зносін абмяркоўвалася вясной з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам і ў Ніжнім Ноўгарадзе, і ў рамках візіту расейскай дэлегацыі ў Менск.
«Першы цягнік адпраўляецца 13 снежня з Ніжняга Ноўгарада. У Менск прыбывае раніцай 15 снежня, а ўжо ўвечар – зваротны рэйс. Цягнік будзе курсіраваць у такім рэжыме раз на тыдзень – з Ніжняга па серадах. Квіткі ўжо ў продажы», – напісаў ён.
