Прапускны пункт „Мядзінінкай” на мяжы з Літвой часова закрыты праз пажар
Прапускны пункт „Мядзінінкай” на мяжы з Літвой часова закрыты праз пажар. Ён будзе закрыты да канца дня. Для выезду з Літвы неабходна выбіраць іншыя прапускныя пункты.
Паводле інфармацыі беларускіх памежнікаў, каля 15-й гадзіны загарэўся адзін з адміністрацыйных будынкаў літоўскіх кантрольных службаў. Праз надзвычайнае здарэнне пропуск транспарту часова прыпынілі ў абодва бакі.
Раней стала вядома, што ў чацвер у пункце пропуску «Катлоўка» на мяжы з Літвой некалькі гадзін не будзе электрычнасці.