Праз тры мяжы па мясцінах паўстанцаў
Наведаць і ўшанаваць месцы пахавання інсургентаў, якія аддалі сваё жыццё ў антырасейскіх паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, вырашылі гарадзенскія раварысты з нефармальнай суполкі „Кола раварыстаў – вандроўнікаў”. Шлях пралягаў праз Беларусь, Польшчу і Літву.
Выехалі ад Аўгустаўскага каналу (шлюзу „Дамброўка”) у накірунку беларуска-польскай мяжы „Рудаўка-Лясная” да шлюзу „Куранец”, дзе цяпер існуе роварны пераход.
На памежнай паласе адноўлены стары сонечны гадзіннік, які створаны скульптарам Уладзімірам Панцялеевым. Тамсама стаіць стары дуб, які магчыма памятае паўстанне 1863 году.
На польскім баку першым прыпынкам вандроўкі была мясцовасць Грушкі, дзе знаходзіцца помнік прысвечаны палеглым паўстанцам. Ён быў усталяваны з нагоды 100-х угодкаў паўстання.
У Мікашоўцы апошні ў гэтай вандроўцы шлюз Аўгустаўскага каналу, побач з якім касцёл Марыі Магдалены і памятны знак у гонар святога Яна Паўла II.
Па дарозе ўшаноўвалі некаторыя іншыя мясціны, якія звязаны з паўстаннем 1863.
Вёска Гібы – на возеры Герэт. Мясцовасць на сутыку пушчаў, якая калісьці належала Вялікаму Княству Літоўскаму. Навокал шмат азёр і лясоў.
Рэчка Марыха, па дарозе да Бержнікаў, вядомая ў Беларусі, як адна з найпрыгажэйшых водных артэрыяў Гарадзеншчыны. Бержнікі былі калісьці горадам, які месціўся ў 75 км ад Гародні. У 16 стагоддзі яму было нададзена магдэбургскае права. Тут быў двор каралевы Боны з касцёлам. Тут жа знаходзяцца памятныя мясціны вайсковых дзеянняў мінулых стагоддзяў.
Мяжа Польшчы і Літвы. Кіруемся ў Капцёва (Капчамесціс), дзе пахавана Эмілія Плятэр. Рамантычны вобраз палкоўніка паўстанцкага аддзелу на камяні згадвае Адам Міцкевіч.
Магіла героя паўстання 1831 года троху наводдаль – на старых могілках Капцёва.
У мясцовай школе таксама ёсць музей прысвечаны Плятэр.
Працягваем вандроўку да Друскенікаў, шлях пралягае праз Нялюбічы.
У Друскеніках сапраўдны роварны бан. Фантастыка для гарадзенцаў, якія такога не маюць.
У Ротніцы, якая цяпер у межах Друскенікаў, пахаваны наш зямляк – паэт, лірык Ян Чачот.
Ужо ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Гародні, дзе заканчваецца нашая вандроўка, у Гожа ўшанавалі памяць Станіслава Сельвястровіча, удзельніка паўстання 1863 году.
Беларускае Радыё Рацыя