Праз тыдзень Беларусь закрые наземныя межы



Літаральна праз тыдзень транспартная камунікацыя праз беларуска-польскую і польска-беларускую межы стане яшчэ больш складанай.

Як паведамлялася, з 21 снежня ў Беларусі для большасці грамадзянаў уводзіцца часовая забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Можна будзе толькі вылецець самалётам. Афіцыйная прычына — для прадухілення распаўсюджання COVID-19.  Пра тое, як зараз выглядае праезд з Беларусі ў Польшчу распавёў жыхар Берасцейскай вобласці спадар Стас:

 – За апошнія паўгода я выехаў першы раз за мяжу з-за таго, што была пандэмія і іншыя непрадбачаныя абставіны. Перасёк мяжу. Я паехаў у Польшчу, у Беласток.

Апублікаваная адпаведная пастанова Саўміну. Выключэнне будзе зробленая ў тым ліку для беларусаў, якія маюць від на жыхарства ці іншы сапраўдны дакумэнт, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, альбо якiя працуюць альбо навучаюцца на тэрыторыі замежнай дзяржавы пры прадʼяўленні пацвярджальных дакументаў. Але ім можна будзе выязджаць не часцей чым раз на паўгода.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: avatars.mds.yandex.net