Продаж онлайн-білетаў на цягнікі прыпыняць ўначы 25 жніўня
Купіць білет на цягнік праз Інтэрнэт ноччу 25 жніўня не атрымаецца, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
– У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ купля і вяртанне праязных дакументаў у Сістэме продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт будуць недаступныя з 02:30 да 4:00 25 жніўня, – удакладнілі ў прэс-цэнтры БЧ. – Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці!
