Пры пераездзе мяжы Еўразвязу трэба задэклараваць суму ад 10 000 еўра



Ад сёння, 3 чэрвеня, змяняюцца правілы перавозу грошай праз мяжу Еўразвязу.

Калі сума перавышае 10 000 еўра, пры ўездзе і выездзе  трэба будзе падаць дэкларацыю ў мытныя органы.  Транспартныя сродкі тут не маюць значэння, то бок гэта правіла тычыцца і грошай, якія паступаюць ці вывозяцца з ЕЗ у выглядзе паштовых, кур’ерскіх, грузавых або кантэйнерных грузаў.

Беларускае Радыё Рацыя