Пры ўездзе ва Украіну невакцынаваныя павінны ўсталяваць дадатак „Вдома”
Кабінет міністраў Украіны змяніў функцыянал прыкладання „Вдома”, зараз яго трэба будзе ўсталёўваць невакцынаваным асобам пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы краіны, паведамляе прэс-служба выканкама СНД са спасылкай на міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны. Адзначаецца, што ўсталёўваць дадатак трэба будзе на 72 гадзіны, да моманту, пакуль чалавек зробіць ПЦР-тэст ці тэст на антыген. Неабходнасці праходзіць кантроль на аснове дадзеных геалакацыі і распазнанні асобы больш не будзе.
Тэст абавязкова павінен быць зроблены ў лабараторыі, якая верыфікавана Міністэрствам аховы здароўя. Пасля гэтага дадатак можна выдаліць. У выпадку станоўчага выніку трэба патэлефанаваць свайму сямейнаму лекару.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: itc.ua