„Прынёманскімі шляхамі акадэміка Карскага”



„Прынёманскімі шляхамі акадэміка Карскага”. Так называецца галоўнае пано з інсталяцыі турыстычнага маршруту, і як знак памяці вядомых людзей датычных да вёскі Мігова, Гарадзенскага раёна. Яно адкрыта акурат да першага верасня. Яе рабілі талакой, мясцовыя ўласнікі садовых участкаў. Асоба славутага навукоўца, пакуль ня была належным чынам азначана ў вёсцы, дзе ім магчыма пісаліся раздзелы вялікай навуковая працы „Беларусы”. Кажа Алесь Крой, уласнік садовага ўчастка, сябра Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.

Радзіма Карскага Лаша, а ў Мігова ён часта прыязджаў, прычым зафіксаваны самы вялікі тэрмін, які ён тут знаходзіўся – тры месяцы, на лецішчы. Тут дача не ягоная была, ён здымаў дачу з сваёй сям’ёй. Праз рэчку, была паромная сістэма праз Нёман, і там быў фальварак «Панямонь», дзе адпачывала таксама Ажэшка, Карловіч і таксама Карскі. Магчыма, ў розныя часы, але яны ў гэтым фальварку адпачывалі. І тут, у Мігове.

Працы былі ажыццёўлены выключна з ініцыятывы сяброў садовага таварыства. Людзі розных нацыянальнасцяў, выканалі шэраг рэстаўрацыйных і мастацкіх работ. Мастацкую частку выканала студэнтка факультэта дызайну Купалаўскага універсітэта Лізавета Бірукова. Цяпер стары аўтобусны прыпынак упісаны ў турыстычны маршрут для раварыстаў. Кажа Алесь Крой:

На ім пазначана акрамя Мігова. І якраз там кропачка ў цэнтры Мігова стаіць, як на турыстычных мапах. Калі чалавек знаходзіцца, ён бачыць сваё месцазнаходжанне. Ну і куды рухацца, у які бок, па гэтым турыстычным маршруце, гэта ўжо выбірае сам турыст. Можна ехаць як у бок Гародні, праз турыстычныя пункты, што пазначаны на карце, так і наадварот: на радзіму Карскага, у Лашу, праз Лунну, Гудзевічы, Масаляны, Алекшыцы, Луцкаўляны, Індуру, у Лашу.

Дарэчы, у садовым таварыстве ёсць дзве вуліцы, якія носяць імёны гістарычных асобаў нашае Бацькаўшчыны: мясцовага князя Комата і акадэміка Яўхіма Карскага.

Сёлета спаўняецца акурат 115 гадоў з даты выхаду першага тому этнаграфічнай працы Яўхіма Карскага „Беларусы”. Гэтая інсталяцыя ў Мігове таксама прысвечана году малой радзімы, які адзначаецца ў нашай краіне.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя