Прыпынкі па патрабаванні для цягнікоў



Прыпынкі па патрабаванні ўводзяцца ў некаторых цягніках з Гародні. З 6 верасня ў прыватнасці ўводзяцца прыпынкі па патрабаванні ў чыгуначных зносінах Гародня – Баранавічы-Палескія. Пасажыр можа запатрабаваць прыпынак на такіх пунктах, як Вайтковічы, Старая Весь, Плецянічы, Старына, Падстанцыя, паведамляе «Вячэрні Гродна».

Каб сысці з цягніка на гэтых прыпынках, пасажыр павінен загадзя націснуць кнопку выкліку машыніста і паведаміць аб неабходнасці выхаду з цягніка. Ён абавязаны пачуць па гучнай сувязі пацверджанне таго, што машыніст ўспрыняў яго інфармацыю правільна ці звярнуцца да касіра, які суправаджае вагон. Калі трэба сесці ў цягнік з названых прыпынкаў, пасажыр павінен знаходзіцца непасрэдна на пасадачнай платформе, каб машыніст яго бачыў, паведамілі на чыгуначным вакзале Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя