Прываблівае Закарпацце



Закарпацкая вобласць Украіны, мяжуе з чатырма дзяржавамі: Польшчай, Славакіяй, Вугоршчынай, Румыніяй.

Цягнік ад Львова да Ужгарада ідзе праз Карпаты. 

Мукачэва, рака Латорыца. 

Таксісты прапануюць адвезці ў Славакію. Блізкасць да межаў прыводзіць да чаўночнай міграцыі, многія людзі выязджаюць на працу ў Еўразвяз, але пры гэтым адзначаюць, што жыць хочуць ва Украіне – «працаваць там, а адпачываць, траціць грошы ды будаваць дамы тут».

Мукачэва, Ратушная плошча

Мукачэва, Ратуша

Мукачэва, сярэднявечны замак

Блізкасць межаў адчуваецца ў горадзе Ужгарад – на аўтавакзале праз гучнагаварыцель прапануюць проста ў памяшканні аўтавакзала не толькі аформіць «без звіз» выезд у краіны Еўразвяза, але і тут жа на месцы і працаўладкавацца ў Еўразвязе і выехаць.

Ужгарад. 

Закарпацкая вобласць Украіны – поліэтнічны і полілінгвістычны рэгіён. Як адзначыла падчас размовы Эльвіра Кілару, журналістка Грамадскага тэлебачання, Закарпацкага аддзялення: «Тут ніхто на вуліцы ня азіраецца пры гуках іншай мовы». Эльвіра Кілару рыхтуе тэлевізійныя праграмы для румын Закарпацця.

Ужгарад

Ужгарад

Ужгарадскі замак

Міраслава Ленд’ел, доктар палітычных навук, дацэнт, Ужгарадскага нацыянальнага універсітэта, адзначыла, што асаблівасцю Закарпацця з’яўляецца тое, што «ўсе адзін аднаго ведаюць, а палітычнага апанента можна бачыць кожны дзень у акно».

 Беларускае Радыё Рацыя