Радыяцыйны запаведнік часова не прымае турыстаў
У 2019 годзе Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік наведала каля тысячы турыстаў, больш паловы з іх – замежнікі, паведаміў намеснік начальніка дэпартамента МНС па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Пётр Нікалаенка:
– Каля 30-ці краін, вельмі шмат палякаў, Галандыя, немцы, амерыканцы прыязджалі. Некалькі маршрутаў распрацавана, якія мы прапануем. Калі чалавек на тры дні, то тры маршруты наведвання. Начоўка ў Хойніках ці Брагіне, ёсць месца харчавання – кавярня ў Хойніках.
Паводле Пятра Нікалаенкі, адсутнасць антрапагеннай нагрузкі ў запаведніку дазваляе турыстам паназіраць за кімсьці з прадстаўнікоў 50 відаў жывёльнага свету, адзначаных тут. Жывёлы спакойна ставяцца да нешматлікіх турыстаў, зазначыў Нікалаенка.
Дазвол на прыём турыстаў Палескі радыяцыйны запаведнік атрымаў крыху больш за год таму.
Беларускае Радыё Рацыя