Рака Мнюта, руіны маста
Рака Мнюта выцякае з возера Пліса каля вёскі Пліса Глыбоцкага раёна. Праз Плісу праходзіць старажытны,Альгердаў шлях – дарога з Вільні на Полацак.
У цэнтры вёскі Пліса на рацэ Мнюта паблізу царквы Святой Параскевы Пятніцы можна бачыць руіны маста 19-га стагоддзя, які быў узарваны фашыстамі разам з вадзяным млынам пры адступленні падчас Другой сусветнай вайны
Беларускае Радыё Рацыі