«Расавіяцыя» працягнула абмежаванні на палёты да 12 чэрвеня
Расейскія авіяцыйныя ўлады працягнулі часовую забарону на палёты ў аэрапорты шэрагу гарадоў з-за расейска-ўкраінскай вайны.

Рэжым часовага абмежавання палётаў у 11 расейскіх аэрапортаў працягнуты да 12 чэрвеня 2022 года. Размова ідзе пра аэрапорты Анапы, Белгарада, Бранска, Варонежа, Геленджыка, Краснадара, Курска, Ліпецка, Растова-на-Доне, Сімферопаля і Элісты.
Расейскім авіякампаніям рэкамендавана арганізаваць перавозку пасажыраў па альтэрнатыўных маршрутах, выкарыстоўваючы аэрапорты Сочы, Валгаграда, Мінеральных Вод, Стаўрапаля і Масквы.
Астатнія аэрапорты Расеі працуюць штатна, адзначылі ў „Расавіяцыі”.
Першапачаткова абмежаванні былі ўведзены 24 лютага пасля пачатку вайны супраць Украіны і ўжо некалькі разоў працягваліся.
