Расейскі танк у цэнтры Чарнігава. Падбіты
Беларусы, якія бываюць у Чарнігаве, могуць на ўласныя вочы пераканацца, з кім ваюе Украіна на Данбасе: з “шахцёрамі і трактарыстамі” ці з рэгулярнай арміяй усходняга суседа.
На тэрыторыі Вайскова-гістарычнага музея вось ужо поўгады стаіць расейскі танк Т-72, падбіты ўкраінскімі вайскоўцамі ў 2016 годзе непадалёк вёскі Березаво, што блізка Мар’інкі. Падчас боя танк прасунуўся амаль на 200 метраў на тэрыторыю, якая кантралявалася ўзброенымі сіламі Украіны, і дзе быў падбіты. Увосень 2017 года варожую бронетэхніку прывезлі ў Чарнігаў, дзе і ўсталявалі як напамін пра расейскую агрэсію.
Беларускае Радыё Рацыя