Расейскія турысты ўражаны еўрапейскасцю Гародні



Гародня стварае ўражанне еўрапейскага горада – кажуць расейскія турысты. Горад, які прываблівае, між іншым, сваімі архітэктурнымі помнікамі, нездарма называюць музеем на вольным паветры. Госці горада над Нёманам адзначаюць, што Гародня вельмі падобная да іншых еўрапейскіх гарадоў:

– Прыехалі ў Гародню, таму што горад даволі стары. Мы зараз ходзім па старым горадзе, глядзім на саборы, музеі. То бок горад нас зацікавіў з гістарычнага боку. Усё падабаецца. Падабаецца, што чыста. Мы прыехалі сюды ўночы – усё ціха. У адрозненні ад Санкт-Пецярбурга, дзе ноччу бурліць сваё жыццё. Тут усё прыстойна, сапраўды Гародня робіць уражанне як такі еўрапейскі горад, штосьці падобнае на Прыбалтыку. Нейкія аналогіі можна правесці.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Гародня нездарма лічыцца адным з самых прыгожых беларускіх гарадоў, дзе захавалася значная частка гістарычнай забудовы.

Беларускае Радыё Рацыя