Расея пачала адмяняць рэйсы ў Казахстан, Беларусь — не
Расея адмяніла вечаровы рэйс у эпіцэнтар казахскіх пратэстаў — горад Алматы.

«Аэрофлот» скасаваў вечаровы рэйс 5 студзеня па маршруце Масква — Алматы, піша Медуза.
Тым часам на сайце Belavia дагэтуль можна купіць квіток у Алматы, бліжэйшы на вечар 6 студзеня. Беларуская авіякампанія пакуль не заяўляла пра адмену рэйсаў.
