Расея падоўжыла забарону на ўезд іншаземцаў



Прэм’ер Расеі Міхаіл Мішусцін падоўжыў абмежаванні на ўезд замежнікаў у Расею да стабілізацыі сітуацыі з каронавірусам. Пры гэтым замежныя спецыялісты для абслугоўвання імпартнага абсталявання прыязджаць у краіну змогуць, паведамляе «Інтэрфакс».

«Да 30 красавіка ўключна для замежных грамадзян дзейнічае абмежаванне на ўезд у нашу краіну. Я падпісаў распараджэнне ўраду аб падаўжэнні гэтага тэрміну да таго часу, пакуль барацьба з інфекцыяй не будзе завершаная і эпідэміялагічная сітуацыя не палепшыцца», – сказаў Мішусцін на пасяджэнні каардынацыйнай рады барацьбе з каронавірусам у сераду.

Кіраўнік урада Расеі падкрэсліў, што пакуль нельга назваць дакладнай даты адмены абмежаванняў, уведзеных праз пандэмію, у тым ліку ў перасячэнні мяжы РФ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tass.ru