Расея павялічвае колькасць рэгулярных рэйсаў па маршруце Масква — Менск
Ca жніўня Расея падвойвае колькасць рэгулярных рэйсаў па маршруце Масква — Менск. Акрамя гэтага плануецца павялічыць колькасць рэйсаў у Сочы і Краснадар. Рашэнне прынятае расейскім аператыўным штабам па барацьбе з каронавірусам.
Цяпер з Масквы ў Менск будзе лётаць не 10, а 20 рэйсаў на тыдзень. У Сочы і Краснадар – па тры рэйсы на тыдзень.
Беларускае Радыё Рацыя
