Расея працягнула забарону на палёты на поўдні краіны да 5 жніўня



Расавіяцыя 26-ы раз працягнула забарону на палёты ля мяжы з Украінай і на поўдні РФ, якая была ўведзена ў дзень нападу на Украіну. Забарона працягнута да 5 жніўня. Раней ён працягваўся да 30 ліпеня.

Закрытымі застануцца аэрапорты Анапа, Белгарад, Бранск, Варонеж, Геленджык, Краснадар, Курск, Ліпецк, Растоў-на-Доне, Сімферопаль і Эліста.

Такім чынам, палёты з Менска ў Краснадар і Растоў-на-Доне выконвацца не будуць.