Расея цалкам спыняе міжнародныя авіязносіны з 4 красавіка



Расея спыняе ўсе пасажырскія міжнародныя авіязносіны, уключаючы вывазныя рэйсы для грамадзян РФ, з 4 красавіка. 

„Расавіяцыя адклікала ўсе дазволу на міжнародныя вылеты, у сувязі з гэтым вывазныя рэйсы з 00:00 гадзін 4 красавіка будуць прыпыненыя”, – сказаў суразмоўца агенцтва.

З 31 сакавіка было ўведзена кватаванне пры ўездзе ў краіну грамадзян РФ з-за мяжы. Тады паведамлялася, што расейцы змогуць прыляцець у Маскву з-за мяжы толькі ў Шарамеццева і толькі ў колькасці не больш за 500 чалавек у суткі. Для астатніх гарадоў квота на прылёт складае не больш за 200 чалавек у суткі. Увядзенне абмежаванняў на прылёт расейскіх грамадзян у РФ патрабуецца для недапушчэння некантралюемага распаўсюджвання інфекцыі, патлумачыла віцэ-прэм’ер РФ Таццяна Голікава.

Расея з 27 сакавіка адмяніла ўсе рэгулярныя і чартэрныя авіязносіны з іншымі краінамі, акрамя рэйсаў, выдзеленых для вяртання расейцаў. 1 красавіка МЗС РФ паведаміў, што жаданне вярнуцца з іншых краін у Расею ў сувязі з уведзенымі абмежаваннямі з-за каронавіруса выказалі 25 тыс. расейцаў.

tass.ru