Расея закрыла мяжу на Далёкім Усходзе з-за кітайскага каранавіруса



Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін даў загад закрыць мяжу на Далёкім Усходзе для барацьбы з распаўсюджваннем кітайскага каранавіруса, паведамляюць расейскія інфармагенцтвы.

На пасяджэнні ўрада Мішусцін заявіў, што распараджэнне ўжо падпісана і пачынае выконвацца. Ён паабяцаў на працягу дня даць больш дэталёвую інфармацыю аб закрыцці мяжы і іншых мерах па барацьбе з інфекцыяй.

У сваю чаргу міністэрства замежных спраў парэкамендавала расейцам ўстрымацца ад любых паездак у Кітай, калі яны не выкліканыя крайняй неабходнасцю. Акрамя таго, грамадзянам самога Кітая часова перастануць даваць электронныя візы, неабходныя для ўезду ў Расею.

Раней у Расеі ўжо пачалі правяраць усіх пасажыраў, якія прылятаюць з Кітая.

У Расеі выпадкаў захворвання на новы каранавірусам пакуль выяўлена не было.

bbc.com