Расея здымае кавідныя абмежаванні на ўезд замежнікаў
Расея здымае эпідэміялагічныя абмежаванні на ўезд замежнікаў паветраным і марскім транспартам. Абмежаванні адмяняюцца з 14 чэрвеня, паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй.
„Па выніках праведзенага абмеркавання чальцамі аператыўнага штаба прынята рашэнне аб зняцці з 14 чэрвеня 2022 г. эпідэміялагічных абмежаванняў на ўезд у Расею замежных грамадзян, якія прыбываюць авіятранспартам, а таксама праз марскія пункты пропуску”, — гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба, якое цытуе сайт стопкоронавирус.рф.
У сакавіку Расея цалкам адкрыла сухапутную мяжу з Беларуссю, але абмежаванні дзейнічалі для авіязносін.