Расея закрыла сваё неба для 36 краін
Расея прыняла меры ў адказ у сферы авіяцыі. Яна закрыла сваю паветраную прастору для самалётаў з 36 дзяржаў, у тым ліку з Еўразвяза і Канады.
Напярэдадні Еўразвяз прыняў салідарнае рашэнне пра блакаванне палётаў расейскіх паветраных суднаў. Пралёт над тэрыторыяй РФ зараз дазволены толькі па спецыяльных дазволах.
„Расавіяцыя” апублікавала поўны спіс дзяржаў, для якіх было закрыта неба краіны:
Аўстрыя,
Албанія,
Ангілья (заморская тэрыторыя Брытаніі),
Бельгія,
Балгарыя,
Брытанскія Віргінскія астравы,
Вялікабрытанія,
Венгрыя,
Германія,
Гібралтар,
Грэцыя,
Данія + Грэнландыя + Фарэрскія выспы + Тэрытарыяльнае мора,
Джэрсі,
Ірландыя,
Ісландыя,
Іспанія,
Італія,
Канада,
Кіпр,
Латвія,
Літва,
Люксембург,
Мальта,
Нідэрланды,
Нарвегія,
Польшча,
Партугалія,
Румынія,
Славакія,
Славенія,
Фінляндыя,
Францыя,
Харватыя,
Чэшская Рэспубліка,
Швецыя,
Эстонія